Масарык і яго погляд на беларускую праблему пасля Першай сусветнай вайны
Journal Title: Журнал Белорусского государственного университета. История - Year 2018, Vol 0, Issue 3
Abstract
Адзначана, што пазіцыя першага прэзідэнта Чэхаславакіі Томаша Гарыга Масарыка па беларускім пытанні адносіцца да тэм, якія мала распрацаваны да гэтага часу. У працах Т. Г. Масарыка прысутнічаюць толькі яго адзінкавыя выказванні пра беларусаў і па беларускім пытанні, больш ясна пункт гледжання ён выразіў у лісце да чэхаславацкага міністра замежных спраў Эдварда Бенеша ад 30 красавіка 1919 г. На падставе даступных дакументаў выяўлена, што, згодна з канцэпцыяй Т. Г. Масарыка, беларусы з’яўлялiся састаўной часткай рускага народа (як, напрыклад, і ўкраінцы), аднак падобным чынам ён адносіўся і да славян іншай этнічнай прыналежнасці, напрыклад, казаў пра чэхаславацкі і югаслаўскі народы. Зроблена назiранне, згодна з якiм Беларускую Народную Рэспубліку (БНР) прэзiдэнт Чэхаславакii разглядаў як часовае ўтварэнне, хоць Антона Луцкевіча, прэзідэнта БНР, ён прыняў у Празе ў 1919 г., абмеркаваўшы актуальныя праблемы беларусаў (беларускага руху). А. Луцкевіч, у сваю чаргу, аўдыенцыю ў Т. Г. Масарыка ўспрыняў вельмі пазітыўна, таму што яна азначала падтрымку ў перамовах у Парыжы, дзе А. Луцкевiч сярод iншага сустрэўся з Э. Бенешам.
Authors and Affiliations
Петр Калета
Международная научно-практическая конференция «Музей и культурное наследие: история и современность, взгляд в будущее» (Минск, исторический факультет Белорусского государственного университета, 27–28 июня 2017 г.)
Круглый стол, посвященный столетию Февральской революции (Минск, 10 марта 2017 г.)
Сімвал рэвалюцыі: «Вобраз Керанскага» ў даследаваннях Б. І. Каланiцкага
Аналізуецца ацэнка ўзаемаўплыву фактаў і сiмвалаў у даследаваннях Б. І. Каланiцкага. Вывучаецца сімволіка як форма рэпрэзентацыі ўлады. Аналізуецца працэс ператварэння сацыяльных, палітычных, ідэалагічных, культурных міф...
Судьба Австрии и югославские территориальные претензии к ней: позиция СССР в межсоюзнических отношениях (июнь 1941 – май 1945 г.)
В статье показано развитие словенско-австрийского национально-территориального конфликта в Южной Каринтии и словенских пограничных районах Штирии в период советско-германской войны 1941–1945 гг. В рамках советских внешне...
Ivan Apanasavich Litvinouski